27 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах рэспубліканскай акцыі “Лето с хорошей книгой” прайшло літаратурнае свята “Умные книги для умных детей” з удзелам вядомага паэта Тамары Красновай-Гусачэнкі.

28.06.2024

Наведвальнікам летняга лагера ДУА “Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С.Пушкіна” прадставілі кнігі паэтэсы, адрасаваныя дзецям. Удзельнікі свята выразна пачыталі вершы “Лето”, “Летнее”, “Лето красное идёт”, “Купалье”, “Интереснее читать» , «В Интернете не живут», весела і артыстычна паказалі герояў верша “Доктор Айбаліт і кот Васька”. Тэма роднага горада і тэма вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прагучала у вершах і відэакліпах песен паэтэсы, а таксама у фотаздымках Віцебска ў дзень вызвалення і малюнках дзяцей сучаснага квітнеючага горада. Тамара Іванаўна пажадала дзецям добрага адпачынку і новых цікавых сустрэч з кнігамі і іх аўтарамі.