Международное сотрудничество

Одним из приоритетных направлений деятельности ресурсного центра французского языка является развитие международного сотрудничества. 


В настоящее время  сотрудничество осуществляется в формате Он-лайн.


Архив 2019/2020 учебный год


Шматграннасць міжнароднага супрацоўніцтва


Інтэграцыя ў сусветную эканамічную і адукацыйную прастору адкрывае  новыя гарызонты і магчымасці. Узрасла сацыяльная патрэба ў замежных мовах як сродка міжкультурных зносін. А для паспяховых зносін неабходныя веды не толькі самой мовы, але і іншамоўнай культуры. Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці рэсурснага цэнтра французскай мовы з’яўляецца развіццё міжнароднага супрацоўніцтва. У рамках міжнароднага праекта «Дыялог культур: Францыя — Беларусь» настаўнікі французскай мовы гімназіі №3 горада Віцебска  супрацоўнічаюць са сваімі калегамі з  горада Нявер.

Міжнароднае супрацоўніцтва пачалося ў 2007 годзе з наведвання настаўнікамі нашай гімназіі горада Нявера, затым зносіны працягнулася. Добрай традыцыей сталі штогадовыя  сустрэчы  педагогаў дзвюх краін Беларусі і Францыі. Настаўнікі французкай мовы Герасімовіч Валянціна Іванаўна, Лазаковіч Ірына Ціаміраўна, Барздова Таццяна Валер’еўна, Даргужас Алена Рахміелаўна  прымаюць актыўны ўдзел у міжнародным абмене педагагічным вопытам: канферэнцыях, семінарах на рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Падобныя кантакты прыносяць узаемную карысць, ўзаемаўзбагачэнне  ўсіх удзельнікаў адукацыйных праграм.

За гэтыя гады была праведзена вялікая праца па вывучэнню гісторыі і культуры дзвюх краін. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. Пачатак  новага навучальнага года  быў адзначаны  радаснай падзеяй — візітам французскіх партнёраў асацыяцыі “Францыя – Расія – краіны СНД” Мішэль  Піят Банэ, яе мужа Ражэ Піят Банэ і  валанцёраў асацыяцыі. Трэба адзначыць, што  Мішэль Піят Банэ — педагог з шматгадовым стажам, лаўрэат прэміі Міністэрства адукацыі Францыі ў галіне развіваючага навучання. Акрамя таго, яна з’яўляецца музыкантам і пісьменнікам, працуе ў жанры педагагічнай казкі. Многія навучэнцы і  педагогі добра з ёй знаёмыя і  падтрымліваюць цёплыя адносіны.

Дырэктар гімназіі Сомава Людзміла Васільеўна, настаўнікі замежнай мовы і  вучні арганізавалі цёплы, сардэчны прыём гасцям, якія прыехалі ў наш горад. Яны змаглі ўбачыць рознабаковыя таленты гімназістаў як на ўроках  французскага мовы, так і ў пазакласнай дзейнасці.

У гэтым годзе Мішэль Піят Банэ правяла   свае незабыўныя ўрокі  для нашых навучэнцаў 5-11 класаў, якія  маглі не толькі пачуць тэматычныя расказы на французкай мове, але і атрымаць задавальненне ад знаёмства  з добразычлівым чалавекам, прафесіяналам сваёй справы. Яна  знаёміла навучэнцаў з рэгіёнамі Францыі, цікава расказала пра знакаміных гістарычных асоб. Мішэль Піят Банэ  прадставіла педагогам і  навучэнцам  сваю новую кнігу, падзялілася сваімі ўражаннямі і ўспамінамі.

А пасля ўрокаў  госці знаёміліся з мясцовымі  краявідамі. Як  шмат у Віцебску гістарычных месцаў, знакамітых землякоў, аб якіх можна шмат гаварыць! Навучэнцы гімназіі правялі для гасцей  экскурсій на французскай мове па Віцебску, пабывалі ў доме-музеі  Марка Шагала. Менавіта ў такім дыялогу культур  і фарміруюцца ўменні ў спазнанні ўласнай культуры і культуры іншых народаў.

Хутка праляцелі гэтыя незабыўныя пяць  дзён, яны  былі разнастайнымі і цікавымі. Насычаная праграма візіту замежных гасцей нікому не давала сумаваць: семінар-практыкум для настаўнікаў французскай мовы «Французская мова на скрыжаванні культур: выклікі і перспектывы» з удзелам выкладчыкаў з Францыі, мастер-клас па сучасным методыкам выкладання французскай мовы Мішэль Піят Банэ, лінгвістычны практыкум для навучэнцаў з удзелам выкладчыкаў з Францыі, супрацоўніцтва з Цэнтрам французскай мовы імя Рэнэ Дэкарта пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава, разработка і правядзенне  навучэнцамі гімназіі экскурсій на французскай мове па Віцебску і ў музеі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, цёплыя сустрэчы педагогаў абодзвух краін , удзел  у пасяджэнні метадычнага аб’яднання, абмеркаванне перспектыў далейшага супрацоўніцтва.

Кожны год гімназія пашырае сферу міжнароднага супрацоўніцтва, працуе над  новымі  культурна-адукацыйныя праграмамі і праектамі, што дазваляе навучэнцам развіваць сацыякультурныя і камунікатыўныя кампетэнцыі, фарміраваць уяўленне аб рознабаковых культурных абменных працэсах і шматузроўневай структуры кожнай культуры, авалодаць асновамі міжнацыянальных зносін. З 2009 года ў гімназіі рэалізуецца міжнародны праект «Дыялог культур: Францыя — Беларусь». Задачамі праекта з’яўляюцца павышэнне матывацыі і якасці ведаў у сферы замежных моў, выхаванне міжкультурнай талерантнасці. У рамках праекта праводзяцца розныя мерапрыемствы. Ужо традыцыйным стала правядзенне міжнароднага вэб-моста паміж педагогамі нашай гімназіі і французскімі калегамі; распрацоўваюцца і праводзяцца тэматычныя экскурсіі не толькі па Віцебскай вобласці, але і па ўсёй краіне.

У планах раённага рэсурснага цэнтра французскай мовы, які працуе на базе нашай гімназіі, — пашырэнне сферы міжнароднага супрацоўніцтва, уступленне ў новыя культурна-адукацыйныя праграмы і праекты. Сумесная дзейнасць у рамках міжнароднага  супрацоўніцтва дае магчымасць для павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння французскай мовы, паляпшэнне якасці ведаў вучняў па французскай мове, пашырэнне сферы супрацоўніцтва, наладжванне доўгатэрміновых партнёрскіх адносін з навучальнымі ўстановамі Францыі, выхаванне камунікатыўнай культуры вучняў, назапашванне вопыту сацыяльна значнай дзейнасці і даследчай працы, выхаванне ў вучняў маральных каштоўнасцяў.

Для навучэнцаў старэйшых класаў Мішэль Піят Банэ  штогод праводзіць «круглыя сталы», у ходзе якіх абмяркоўваюцца хвалюючыя пытанні для  маладых людзей. Тэмы дыскусій разнастайныя: праблемы сямейнага выхавання, цяжкасці падлеткавага ўзросту і шляхі іх пераадолення, мода, здаровы лад жыцця, культурнае і гістарычнае спадчына Францыі і Беларусі. Мішэль Піят Банэ  не хавае свайго захаплення нашай краінай і беларускім народам, дапамагаючы нашым навучэнцам далучыцца да дыялогу культур, пашыраць свой кругагляд і набываць бясцэнны вопыт міжкультурных камунікацый.

У ходзе візіту французскія партнёры адзначылі значны  ўзровень работ па выяўленчым мастацтве, ацанілі высокі ўзровень узорных калектываў гімназіі. У 2015 годзе пры непасрэдным удзеле Мішэль Піат Банэ быў арганізаваны візіт ўзорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Перапёлачка» у Францыю, падчас якога навучэнцы гімназіі прадставілі беларускую народную песенную, танцавальную і музычную культуру жыхарам Францыі.

Улічваючы вялікі ўклад у развіццё праекту «Дыялог культур: Францыя — Беларусь» і як падзяку за шматгадовую валанцёрскія педагагічную дзейнасць у нашай гімназіі, Мішэль Піят Банэ было  прысваена званне «Ганаровы педагог гімназіі”.

На прыканцы французскія партнёры выказалі ўдзячнасць за гасцепрыімства  і запрасілі педагогаў і навучэнцаў гімназіі зноў наведаць горад Нявер і ўстановы адукацыі Францыі. Што, безумоўна, паслужыць навучэнцам  дадатковым стымулам для вывучэння французскай мовы, будзе садзейнічаць знаёмству з гісторыяй,  культурай і паўсядзённым жыццём Францыі, пашырыць і паглыбіць веды замежных моў.

І настаўнікі, і вучні адзначылі, што тыдзень міжнароднага  супрацоўніцтва быў вельмі цікавы і плённы. І стала ясна: мы вельмі розныя і ўсё ж такія падобныя адзін на аднаго. Нам ёсць пра што пагаварыць, у нас шмат агульных інтарэсаў, нам добра разам. А самае галоўнае, што міжнароднае  супрацоўніцтва — гэта дарога дружбы, уменне дапамагчы, падтрымаць, навучыцца разам працаваць і адпачываць. Такі міжнародны дыялог  дазваляе навучэнцам і педагогам развіваць сацыякультурную і камунікатыўную кампетэнцыі, авалодваць асновамі міжнацыянальных зносін, рэалізоўваць інтэлектуальны і творчы патэнцыял.

Фотоальбом «Визит французских друзей»


Архив 2018/2019 учебный год

В рамках международного проекта «Диалог культур: Франция – Беларусь» учителя французского языка гимназии № 3 г. Витебска не первый год сотрудничают с Ассоциацией преподавателей из города Невер. Доброй традицией стали ежегодные встречи педагогов двух стран. И, если в мае учащиеся и учителя гимназии ездили во Францию, выступая с концертными программами и спектаклями, пропагандируя белорусский фольклор и народные традиции, а также активно совершенствуясь во французском языке, то в сентябре настала наша очередь уже в седьмой раз принимать французских гостей. Приезда друзей – Мишель Пиат Бонне и ее супруга Роже – ждали с нетерпением. Многие ребята и педагоги хорошо с ними знакомы, поддерживают теплые личные отношения. Семь дней пролетели незаметно. Насыщенная программа никому не давала скучать: лингвистический практикум для учащихся и учителей французского языка учреждений образования Октябрьского района, тематические дискуссии, круглый стол по вопросам преподавания иностранного языка, изучение передового зарубежного опыта – все это вызвало огромный интерес.

В программу пребывания французских гостей было включено посещение культурных центров г. Минска и Браслава, встречи с интересными людьми Витебщины, отдых на берегу Лепельского озера. В течение визита Мишель Пиат Бонне представила педагогам свою новую книгу, знакомила ребят с регионами Франции и замками Луары. Младшие школьники с удовольствием пели, практикуясь в фонетике и погружаясь в мир живого французского языка.

Французские коллеги были впечатлены атмосферой творчества и радушия, царящей в гимназии. Они отметили, что такие поездки дают богатейший опыт в познании других культур, способствуют укреплению дружбы и взаимопонимания.

Наше сотрудничество позволяет учащимся и педагогам развивать социокультурную и коммуникативную компетенции, овладевать основами межнационального общения, реализовывать интеллектуальный и творческий потенциал.

В планах районного ресурсного центра французского языка – расширение сферы международного сотрудничества, вступление в новые культурно-образовательные программы и проекты.