Акцыя да Дня роднай мовы ў бібліятэцы  

20.02.2026

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшла акцыя “Слова гаваркое беларускае”. Ад наведвальнікаў чакалі добрага і хуткага перакладу з рускай мовы. Але не ўсё выйшла гладка. Напрыклад, “рассвет” і “почки” доўга заставаліся без правільнага адказу. Тым не менш акцыя выклікала зацікаўленасць, дала магчымасць прадэманстраваць сваё веданне мовы.